Тексты песен

Анёл

Ці ты адчуваў як пасля дажджу знікае цень
І сонца нібы бырзгі крышталю
Як я люблю у гэты час глядзець у неба.
Ці ты назіраў
Як на небасхіле гасне дзень
І цішыня сыходзіць на зямлю
А я люблю у гэты час глядзець у неба.

А над горадам анёл
Як птушка белакрылая лунае
За воблакам знікае
І пральецца на зямлю
Чароўнай флейты гук,што абдымае
Людзей і дрэвы, храмы і мосты
Ці чуешь ты?

Ці ты назіраў
Як змянілісь фарбы на зямлі
Яе хто нібы золатам абліў
Душу чаруе ў гэты час
Так пэўна трэба.
Ці ты назіраў
Як ваблокі ў версе ажылі
Адразу быццам крылы набылі
Што за мастак чаруе нас
Ў блакіце неба.

А над горадам анёл
Як птушка белакрылая лунае
За воблакам знікае
І пральецца на зямлю
Чароўнай флейты гук,што абдымае
Людзей і дрэвы, храмы і мосты
Ці чуешь ты?

Белакрылы анёл лунае
Белакрылы анёл лунае
Анёл Анёл Анёл
Лунае
Анёл Анёл Анёл
Лунае

А над горадам анёл
Як птушка белакрылая лунае
За воблакам знікае
І пральецца на зямлю
Чароўнай флейты гук,што абдымае
Людзей і дрэвы, храмы і мосты
Ці чуешь ты?

Над горадам Анёл
Над городам Анёл.